Белы верш
Белыя хмаркі плывуць над зямлёю.
Белыя зорачкі з неба ляцяць.
Белыя дрэвы ў белым адзенні
Белымі копамі ў лесе стаяць.
Заяц-бяляк пад кустамі хаваецца,
Ды выдае яго беленькі след.
Белы сняжок не скрыпіць пад нагамі.
Бела наўкол, бы збялеў белы свет.