Вершы па беларускі

Двор юнацтва

Ківае галавою мне бяроза,

Знаёмы двор, шчарбаценькі ліхтар.

Паміж дамамі-вузкая палоска,

Калісць тут сонца лашчыла мой твар.

Каго шукаю тут? Другія людзі…

Скразняк гуляе па маім двары.

Юнацтва ўспамін: «Цябе кахаю»,-

Глыбокай ранай плача на кары.