Вершы па беларускі

Хай дождж цалуе

Дождж разгуляўся за вакном,

Сіпіць, дзілінькае, струменіць,

Сцякае ў лужы і цурчыць,

І шапкаю сівенькай пеніць.

Гром грукаціць, нібы драбніцы

Скаціліся за небасхіл.

Здымаю туфлі — і па лужах,

Стрымацца не хапае сіл.

Народ смяецца: -Паглядзіце,

Як дзіцянятка-басанож!

Няма цябе-хай дождж цалуе,

А то, што змокла... Ну дык што ж.

Сцякаюць кропелькі-слязінкі,

Змываюць летуценняў сон.

Народ глядзіцў, як на дзівачку,

Ніхто не ўзяў пад парасон.