Красавіцкі сняжок на дварэ,
Выглядаюць з-пад снегу пралескі,
Ноччу цісне мароз, днем мяце,
А ўжо ж зелянелі ўзлескі.
На вачах замірае жыццё,
Змерзліі кветкі, здранцвелі лісточкі,
Залацістыя коцікі лоз
Пашарэлі, вісяць бы камочкі.
Бела-шэрымі сталі палі,
Навяваюць самоту і скруху,
У папырышках застыў клей лядком,
У жылах дрэў сок спыніўся ў руху.
Ну, ніяк не адступіць зіма,
За ўладу з упартасцю б’ецца
І тужліва глядзіць гаспадар,
Бо душой ужо да працы ен рвецца.