Мая маленькая радзіма,
Маленства тут прайшло, як сон,
І пах сунічны, пах чабору
Жыве са мной з тых даўніх дзён.
Старэнькі дом, вуллі ў садзе
Гулі пчаліныя раі,
Індзюк і певень-два задзіры
Штодня тут ладзілі баі.
Бацькі ж мае зямлю аралі,
Расцілі жыта і авёс,
Пазналі цяжкія гадзіны
І мора поту, мора слёз.
Глядзелі ў вочы аўтаматаў,
(У вайну фашыст іх настаўляў),
Змагаліся, што было сілы,
Гасподзь ў тым дапамагаў.
І будавалі, аднаўлялялі,
І марылі пра лепшы лёс,
Гады ж лажыліся пад ногі,
Нібыта травы ў пакос.
Пайшлі з жыцця бацькі, суседзі,
А веска стала сірацець.
І вось гартаю ўспаміны,
Ну як тут сэрцу не балець…
І горка, так на сэрцы горка,
Што радасці былой няма
І што пусцілася ў дарогу
Мая апошняя зіма.