Задуменнасцю, тугою лёгкай
Дыхае і маніць далячынь.
На дварэ асенняе надвор" е,
Стыне і шарэе неба сінь.
Раніцай туман у лагчынах нізкіх
Мые ногі ў рачной вадзе.
Восень зноў няспешным ціхім крокам
Гаспадыняй па зямлі ідзе.
Пахне лес асеннімі грыбамі,
І брусніцы чырванню гараць.
У чарзе за золатам асіны
І бярозы з клёнамі стаяць.
Хутка палыхне пажар у лесе,
Загарацца барвай кроны дрэў.
І ўпляцецца ў мой настрой мажорны
Крыху сумны, восеньскі напеў.
Пастаю пад дубам векавечным,
Сабяру ў жменю жалуды.
Можа тут знайду я тыя словы,
Каб краналі душы праз гады.