У поле выйду-збажына калосіцца,
Глядзяць блакітам вочкі-васількі,
І лічыць мне гады зязюля шэрая:
Ку-ку нясецца з лесу ад ракі.
А дзесьці там у вышыні далёкай
Аблокі белыя ў далячынь лывуць,
І птахі малыя, жаўронкі галасістыя
Пра прыгажосць зямлі маёй пяюць.
Вавёркай шустрай скокне ветрык у жыта-
І збожжа галавой мне заківае,
А сэрца захліпнецца ад пяшчоты:
-О, Божухна, прастора ж тут якая!