Вершы па беларускі

Сэрца засталося тут

Сэрца засталося тут

Вёсачка на ўзлеску прытулілася,

Родны кут, радзімае сяло,

Колькі часу я яе не бачыла,

Колькі год мінула, уцякло.

Тут прайшло маё дзяцінства малае,

Першы крок, буквар, мае сябры.

За гады, што я не прыязджала,

Пастарэлі людзі і двары.

Гушкае арэлі вецер — вольніца,

Кот ля плоту на траве сядзіць.

Бацькіна хаціна пахілілася

І з дакорам на мяне глядзіць.

- Дзе была? А мы цябе чакалі,-

Бэзам шапаціць мой родны кут.

-Ты прабач. Зманіў вялілікі горад

Але ж сэрца засталося тут.