П"янкім хмелем ліпы ўздоўж дарог,
На палетках жыта залацее,
Ад спякоты ліпеньскага дня
Стомленае сэрца нібы млее.
Прыпынюся ў лясной глушы
Ды нап" юся з чыстае крыніцы,
Запаветны вугалок знайду,
Дзе растуць духмяныя суніцы.
А затым чарнічнік у бары,
У хмызняку-маліннік з крапівою.
Поўны кош салодкай смакаты
Дорыць ліпень шчодраю рукою.