Вершы па беларускі

Што за зводніца гэта вясна

Салаўіны аншлаг за ракой,

Ружавее ўсход над палямі,

Маё сэрца згубіла спакой,

То вясна зноў варожыць над намі.77777

Быць ці не-і пытання няма,

На шматкі я парвала сумненні,

Што за зводніца гэта вясна,

Мне гадзіны з табою-імгненні.