На скронях бярозак і клёнаў
Лістота ледзь-ледзь залаціцца.
Збіраюцца птушкі ў вырай.
Ім дома і зноў не сядзіцца.
Уранні ў халодных лагчынах
Блукаюць сівыя туманы,
Нібыта тут хтосьці раскінуў
З аблокаў пярыны-дываны.
Пах яблык п"янкава-салодкі
Праз вокны заглядвае ў дом,
То грукае восень ў браму,
Бы першы прадвеснянскі гром.
А хутка, глядзіш, загуляе
Паўсюду наўкол ліставей,
І восень рабінай распаліць
Касцёр маіх тайных надзей.