То лясы, то азёры, то палі, то абшары,
Тут павольна і ціха хвалі рэчак плывуць.
На зямлі гэтай светлай, на радзімых прасторах
Тут у міры і згодзе беларусы жывуць.
Тут калісьці чужынцы тапталі палеткі,
І звінелі мячы, і лілася тут кроў,
Толькі дух не зламалі зямлі беларускай,
Бо ў сэрцах жыла да радзімы любоў.
Пэўна, наша зямелька адзначана Богам,
З яе сэрца крыніцы гаючыя б"юць.
Кружаць белыя буслы-прадаўжальнікі роду,?????
Аб зямлі беларускай свету звесткі нясуць.