Рыпіць вярба над рэчкаю сцюдзёнай
Ды ў вадзе палошча свае косы.
Ля рэчкі-луг, бы аксаміт касматы,
Уранні ловіць ў свае травы росы.
Здалёку лес да рэчкі падступае,
Шчакоча нос ігліцай і смалою.
Сярод птушыных звонкіх ранніх спеваў
Зязюля зычыць шчасце нам з табою.