Апавяданні па беларускі

Правучылі

Вёску Далідава вайна вайна амаль не закранула, бо стаяла яна ў такой глухамані сярод балота, што немцаў тут убачылі толькі ў сорак трэцім, калі пачалася блакада партызанскай зоны. Жыхарам удалося ўратавацца, але амаль усе пабудовы карнікі спалілі. Пасля вызвалення жылі ў зямлянках, дзяліліся апошнім куском хлеба, гуртам адбудоўвалі хаты. Днём трэба было працаваць на калгасным полі, таму ўжо назолку цюкалі тапары: мужыкі ставілі зрубы. Жанкі палілі печы, рыхтавалі няхітры сняданак і абед, даілі кароў, кармілі дзяцей Потым дарослыя спяшаліся на калгаснае поле, а дзеці выконвалі свае абавязкі: старэйшыя даглядалі малодшых, кармілі скаціну, палолі пустазелле на агародах, збіралі ў лесе ягады, арэхі, грыбы.

Наступала зіма, працы ў калгасе станавілася меней. Ця пер доўгімі вечарамі аднавяскоўцы па чарзе збіраліся ў адной з хат, бо эканомілі газу. Многія прыходзілі з самаробнымі табурэткамі ці лаўкамі. Жанчыны пралі кудзелю ці плялі карункі, мужчыны курылі самакруткі, абмяркоўвалі штодзённыя пытанні жыцця, успаміналі вайну. Такія вячоркі ў вёсцы называлі сходкамі.

Ішоў час, Жыццё наладжавалася. Дарослыя старэлі, дзеці падрасталі і імкнуліся вырвацца з вёскі куды-небудзь ў пошуках лепшай долі: хто ў горад на вучобу ці працу, хто ў Сібір ці на цаліну. У дамы правялі электрычнасць, у крамае можна было амаль сё купіць, бо патрэбы вяскоўцаў былі яшчэ скромнымі. Многае змянілася, але сходкі працягвалі жыць. Цяпер часцей збіраліся ў тых, хто змог набыць радыёлы ці нават маленькую скрынку-тэлевізар, але такіх было двое-трое на ўсю вёску. Мііяняліся і тэмы размоў: цяпер больш гаварылі пра поспехі дзяцей, пра здароў е, пра дамашнія справы.

Аднойчы размова зайшла пра тое, чаму да вайны ўсе жылі амаль аднолькава, а зараз вось некаторыя раптам пачалі багацець. Адкуль гэта? Не з неба ж звалілася

- Умець трэба жыць,- на пытанне «чаму» заўважыла смеючыся Тэкля, у якой у хляве на адкорме стаяла два парсючкі,- працаваць трэба больш і лепш.

- То та ж ты больш за ўсіх працуеш,-пыхнула Ганна, якой здалося, што папрок у лянцяйстве кінуты ў яе бок,-пэўна ж крадзеш. І ты, і твой Пятрок-злодзеі, гэта ўсе ведаюць.

Слова за слова-і вось ужо пачалася свара. Адны жанкі занялі бок Тэклі, другія-Ганны. Бачна было, што нешта разладзілася ў некалі дружнай сяі і аднавяскоўцаў, і гэта нешта дало вялікую трэшчыну ў адносінах людзей.

Мужыкі перапынілі свару, але сходка пачала разыходзіцца і бачна было, што мір паміж жанчынамі так і не ўсталяваўся.

- Лайдачка, абарванка, мужыка тады ў Зойкі выхапіла з-пад носу, а то сядзела б у векавухах, і зараз глядзіць, каб каго падчапіць,- шушукаліся пра Ганну сяброўкі Тэклі. Ганна лічылася ў а крузе прыгу ажуняй, працавітая, ветлівая, ды толькі выданніцай ыла не жаданай-бедная. Бацькі яе каханага Васілька былі супраць шлюбу сына з д учынай і хацелі ў нявесткі стараватую Зойку з заможнай сям і. Ды толькі не п слухаўся ын, пайшоў супраць волі бацькоў і прывёў у дом Ганну. Вядома ж жанчыне цяжка было ярод людзей, якія папракалі кожным куском хлеба, але што было рабіць. Вайна забрала аханага на чацвёрты дзень: снарад трапіў у грузавік, на якім везлі навабранцаў. Бацькі жа адразу ж адправілі маладую жанчыну назад у старэнькую бабуліну хатку. З таго часу Г на жыла адна, адказвала ўсім, хто да яе засылаў сватоў, не магла забыць Вас лька. Вядома ж жанчыны з апаскай паглядвалі ў яе бок, баяліся за сваіх мужыкоў і пры магчымасці стараліся прыпусціць ёй услед якую-небудзь гадасць.

Хітраванка, скупердзяйка, снегу зімой не дапросішся, захамутала Петрака і ездзіць на ім усё жыццё. Не ўсім так шчасцічь. Вось і на вайну яго не ўзялт, Бачыш ты-касаваты,-прамывалі костачкі Тэклі прыхільнікі Ганны.

Прыйшло лета. Перапалкі паміж варожымі бакамі прыціхлі; не да гэтага было-праца валіла з ног. Ды толькі неяк увосень Тэкля зноў зачапіла Ганну, кінуўшы ў яе бок абразлівае «галадранка». Тады Ганна прыбегла да сяброўкі Марысі і доўга і горка плакала.

У марысі супраць суседкі таксама быў зуб.

- Не плач, Ганначка, яна і мяне ўжо дапякла, гэта зараза: кідае плёткі майму Андрэю, што я на полі перад мужыкамі хвастом кручу і да яе Петрака ліпну. Трэба ж такое прыдумаць. Пачакай, я што небудзь прыдумаю.

І прыдумала ж такі. Жывучы з Тэкляй па суседству, Марыся прыкмячала, што час ад часу позна ўвечары тая разам са сваёй сяброўкай Зоськай кудысьці знікала, а потым ноччу ў яе гумне доўга гарэў ліхтар. Аднойчы жанчына пралезла праз дзірку ў тыне і захавалася за вуглом чакаючы, пакуль сяброўкі вернуцца з «палявання». Убачыўшы, як яны ледзь валакуць цяжкія торбы, яна ўсё зразумела: крадуць. Якраз на палях у калгасе капалі бульбу.

_ Вось табе і дармаўшчына,- абурана расказала Марыся ўранку навіну Ганне,- чаму ж не быць багатай. Накрадзі бульбы ці буракоў у калгасе і хоць статак жывёлін у хляве трымай. Ну я ж вас правучу. Давай, сяброўка, адпомсцім за знявагі ды і справядлівасць установім. І яна расказала Ганне пра сваю задумку.

На наступны дзень позна ўвечары жанчыны зрабілі з кудзелі некалькі факелаў і, узяўшы з сабой прасціны, лыжкі, патэльні і тонкія балясіны, а таксама званок, што вешалі на шыю казе Бэле, бо яна любіла збягаць са статку, рушылі пад гай, дзе знаходзіліся могілкі. Тут якраз на полі капалі бульбу і вечарам узаралі некалькі барознаў, каб уранку жанчыны адразу ж маглі прыступіць да працы.

Схаваўшыся ў хмызнячку, жанчны пачалі чакаць. Праз некаторы час па полю пачаў соўгацца ліхтар.

- Хай капаюць, пачакаем,- Марыся тузанула за палу Ганну, якая ўвесь час азіралася на могілкі,- не хвалюйся, я думаю, што нябожчыкам таксама зараз цікаўна, што будзе далей.

-Хай табе ліха, Марыська, памаўчы, мне і так зараз не па сабе.

Прайшло з паўгадзіны. Ліхтар усё яшчэ рухаўся па полю.

Пара, запальвай факел і ўсе рабі, як я, скамандавала Марыся, чапляючы на плечы прасціну. З гэтымі словамі жанчына тузанула званок і, размахваючы факелам, рушыла ў напрамку Тэклі і Зоські. Ганна пасунулася следам.

Го-го-го, чу-гу, ш-ш...-неслася з боку могілкаў. Дзінькаў званочак, бразгацелі лыжкі і патэльні, па полю бегалі агеньчыкі, балясіны церліся адна аб адну, шаргацелі па траве. У цішы ночы здавалася, што з боку могілкаў рухаецца цэлая процьма зданяў. Дзве белыя постаці павольна сунуліся ў напрамку скамянелых жанчын.

Тэклю пачала біць ліхаманка, па нагах пацякло нешта гарачае, яна выпусціла з рук ліхтар і нібы аслупянела. Зоська ж залямантавала не чалавечым голасам і пачала адступаць назад.

Ой, Марыська, не дай Бог, кандарашка зараз хопіць, прашаптала Ганна, але адступаць было позна.

Калі да моманту збліжэння засталося метраў сорак, Тэкля нарэшце апрытомнела і кінулася з усіх ног у накірунку вёскі. За ёй уляпётвала і Зоська. Спачатку жанчыны павалаклі за сабой торбы, але яны былі такія цяжкія, што прыйшлося іх кінуць іх ляжаць на полі.

Крыху пачакаўшы, Марыся і Ганна ўзялі торбы і рушылі дахаты. Не пакідаць жа было іх на полі. Тады зладзейства б адкрылася, а там ужо ўлады адыграліся б. У памяці жанчын яшчэ жыў страх перад «варанкамі», пасля прыезду якіх людзі больш не вярталіся дадому. Эйфарыя ад зробленага пачала адступаць, Цяпер жанчыны думалі толькі пра тое, каб усё добра закончылася для іх крыўдзіцілек.

На золку ў вокны Марысі загрукала дачка Тэклі.

-Цётачка, мамцы дрэнна, а я не ведаю, што рабіць, Татка ўчора паехаў у раён і заначаваў там у дзядзькі Антося, а я адна з мамкай. Дзяўчынка разгублена тапталася на ганку.

- Ну вось-правучылі, хаця б усё добра было, а то возьмем грэх на душу. Марыся хуценька апранулася і, узяўшы настой валер яны, кінулася да суседкі. Тая ляжала на лыжку белая, як смерць, і цяжка дыхала.

-Сэрца вось прыхваціла. Ты прабач, Марыська, за нашы свары. Тэкля адвяла вочы ў бок, бо дрэнна то дрэнна, але сорам яшчэ застаўся, Ды і страх за жыццё таксама.

- А як жа ты гэта, Тэклечка,- спагадліва пытала Марыся, робячы выгляд, што не ведае прычыны знямогі.

- Ды вось учора з Петраком крыху пасварылася, ды і папрацавала цяжка,-пляла Тэкля. Не магла ж яна сказаць суседцы праўду.

Падрыхтаваўшы зелле і размяшаўшы ў склянцы з вадой крыху малінавага варэння, Марыся напаіла Тэклю, ухутала коўдрай.

- Ну вось паспіш зараз, а я скажу брыгадзіру, што ты захварэла, а я вечарам забягу. З гэтымі словамі Марыся пакінула хату і пабегла да Ганны. Тая ўжо не спала, хвалявалася. Марыся расказа сяброўцы пра стан крыўдзіцельніцы, супакоіла, што тая-моцная, ачуняе,

І заспяшалася дадому, бо трэба было даіць карову і паліць печку.

Вярнуўшыся з працы, Марыся зазірнула да суседкі. Тая ўжо ачухалася і цяпер думала пра торбы, якія засталіся на полі. Былі яны прыкметныя, са старай коўдры, якія, калі што, можна было пазнаць.

-Ну як там сёння бульба? Многа накапалі? Тэкля пачала здалёк падводзіць размову да хвалюючага яе пытання.

-Ды як заўсёды. Заўтра ўжо на дзялянку за могілкі пераходзім. Марыся добра разумела інтарэс суседкі, але ж маўчала, бо торбы на полі ніхто не бачыў і ніхто пра іх не ведаў.

З таго часу Тэклю нібы падмянілі. Ніхто не чуў ад яе а ніводнага дрэннага слова ў бок Ганны. Размаўляючы з вяскоўцамі, яна пытліва ўглядалася ў іх твары, спрабуючы разгадаць тайну здарэння той ночы. Не нябожчыкі ж гэта былі!? Ды толькі дарэмна. Жанчыны маўчалі, як у рот вады набраўшы, толькі паміж сабой часта ўспаміналі, як драпалі тады з поля зладзейкі. Ад іарысі Тэкля старалася трымацца як мага далей.

Праз некаторы час Ганна пайшла з жыцця. Састарэлую Марысю, якая к таму часу пахавала мужа, дзеці паклікалі ў горад. Перад ад ездам жанчына зайшла да суседкі развітацца і не вытрымала-расказала пра тую ноч. Тэкля таксама многа гадоў ужо жыла адна. Пятрок памёр пасля таго, як у горадзе бандзюкі забілі сына Яўгена, Казалі, што за картачны доўг. Тады ў бацькі не вытрымала сэрца, Дачка жыла далёка.

- А я так і думала, што гэта справа тваіх рук, бо да такога толькі ты, Маруська, магла дадумацца,- са смехам сустрэла гэта апавяданне Тэкля,- ды толькі я не крыўдую. Дзякую, што не выдалі і не абняславілі на ўсю акругу. З гэтымі словамі жанчына крэпка абняла суседку.

Дзяліць ім у гэтым жыцці ўжо было нечага