Адляцела сёлетняя восень
Птушкаю-не ведаю куды.
Лістападам і дажджом адпела,
Зданню знікла, бы мае гады.
Лес заціх, засумаваў без песен,
Не чутно птушыных галасоў,
І чыёйсьці невядомай воляй
Агаліўся, як і летась, зноў.
Ураджай ужо даўно ўбраны,
На палях не засталося спраў.
Пачарнелі голыя палеткі,
На лугах пажухла мора траў.
Сонейка схавалася за хмары
І не шле нам сэрца свайго жар.
Не а сёння першыя сняжынкі
Патушылі восеньскі пажар.