Восень белым павуціннем
Кросны кінула на дрэвы.
Раніцаю над зямлёю
Туман ходзіць пасівелы.
Гронкі спелыя рабіны
Ля ракі ў ваду глядзяцца,
Бы ліхтарыкі пурпуры:
Гляне сонца-зіхацяцца.
Дрэвы голыя шапочуць:
-Ідзе восень на пакой!
Чмокнуў рукі лісцік клёна,
Я вазьму яго з сабой.
Далучу яго да іншых
У свой казачны букет,
А зімой пад спевы ветра
Восені складу санет.