Сівая галава ў вакне
На вуліцу глядзіць падслепавата.
Навокал цішыня, нічога на чуваць,
І вушы нібы канапаціць вата.
Усё часцей у сэрца лезе цвік,
І ціск шугае да крытычнай кропкі,
Ды толькі скаргі тонуць ў цішы,
А спачуванне ў вачах шчаняці Топкі.
А ён, падкідыш, родная душа,
Лізне шчаку, бы дорыць пацалунак.
І радасць ахіне, бо гэтае шчаня
Ад цяжкай адзіноты паратунак.