Вершы па беларускі

Самотная трава

Самотная трава на тых пагорках,

Акопах і траншэях, дзе тады

Ішлі баі ў далёкім сорак першым,

Трава, што прарастае праз гады.

Зялёная трава і так калосіць,

Бы ветрык песціць, лашцыць валасы.

Тут праз гады, прыслухайцеся толькі,

Загінуўшых мы чуем галасы:

-Уперад! За Радзіму! Біце катаў!

-Ой, мамачка, дапамажы, баліць….

- Адпомсціце, я паміраю, братцы,-

Трава самотная вакол крычыць.

Тут не будуюць хаты, не спяваюць,

Тут цішыня і ўспамінаў боль.

Самотная трава-пасцель салдата,

Ад слёз-раса пякучая, бы соль.