Вершы па беларускі

Няма зямлі на свеце прыгажэйшай

Сцяжынкі росныя сярод жытнёвай плыні,

Дзівосных кветак пышны карагод,

Тут васількі, званочкі і рамонкі

Стракатым дываном цвітуць штогод.

Зялёны гай і сосны-карабелы.

Сунічны россып у густой траве,

Каржакаваты дуб-стагоддзяў сведка

З засушаным чубком на галаве,

Рака з пясчаным берагам у абдымку,

Па пояс у тумане камышы,

І возера-люстэрка срэбра ў раме,

Дзе хвалі нібы дыхаюць ў цішы.

Парад бярозак на ўскрайку леса,

Чаборны пах, гаркавасць палыноў,

Крывое кола-дом паважных буслаў,

Сюды яны вяртаюцца і зноў -

То край, дзе людзі з добраю душою,

Прыветны, шчыры і прасты народ,

Што навучыўся звацца беларусам

І памятае свой сярмяжны род.

Няма зямлі на свеце прыгажэйшай,

Чым гэты хлебасольны, мірны край.

Тут чысціня душы і шчырасць сэрца

Кладуцца ў кожны жытні каравай.