Наталюся я вадой гаючай
З матчыных радзімых берагоў.
Край дзяцінства, родная старонка,
Я дару табе сваю любоў.
Ветрыкам бярозкі пацалую,
Васільком у жыце прарасту,
За тваё за шчасце і за волю
Я малітву ў сэрцы пранясу.
Ахіну душой твае палеткі,
Зазвіню ў полі каласком,
Любы край, радзіма маіх продкаў,
Мой вялікі і маленькі дом.