Вершы па беларускі

Па мінуламу я прайду

Па мінуламу я прайду

І куточкі яго наведаю,

Што згубіла там, што знайду,

І сама я, прызнацца, не ведаю,

Толькі цягне туды, як магніт,

Успаміны душу кранаюць,

Яны-тое, што толькі маё,

Яны даўнасці часу не маюць.