Вершы па беларускі

То цяплынь, то холад

То цяплынь, то холад,

То дажджу завеса

Чарадой праходзяць над зямлёй,

-Дзе ж ты, мой каханы,

Лесам мне абраны,

Як, скажы, сустрэцца нам з табой.

То вясна, то лета,

То зіма, то восень-

Вось і год яшчэ адзін прайшоў,

-Ты чаму, каханы,

Лесам мне абраны,

Да мяне сцяжынку не знайшоў?

Думаю, чакаю,

Поглядам шукаю,

Ты ж у сны прыходзіш па начах,

Мне б цябе ўбачыць,

Наяву сустрэцца,

Утапіцца ў тваіх вачах.

Год ідзе за годам,

Сталасць на парозе,

З адзінотай я цяпер на «ты»,

А шляхі-сцяжынкі,

Дзе каханы ходзіць,

Да мяне і зноў не прывялі.