Пафарбаваны скроні сівізною,
Ад працы на руках сінеюць жылы,
І стала цяжкай лёгкая паходка,
І зайчыкы ў вачах нібы застылі.
Усё часцей у доме пахнуць лекі,
І сябрам стаў наш доктар участковы,
Няма былога радаснага смеху,
І толькі словы, суцяшэння словы.
Ты пакідаеш нас, мая матуля,
А нам ты аддала жыццё, здароў"е,
Я разумею-гэта Час, ды толькі
Ад гэтай думкі сэрца цісне боллю.
Цалую рукі і шапчу малітву,
Звяртаюся да неба зноў і зноўку:
-Пачуй мяне, Гасподзь, магутны Божа:
Дай мамачцы маёй адтэрміноўку.