Зімні дзень, кураць сумёты,
Завіруха замятае,
Вецер-хлопец заліхвацкі
Па ваколіцы гуляе.
Паказыча клёну грыву,
Па патыліцы прайдзецца,
Страсяне карону дрэва-
Іней пылам разнясецца.
А сняжынкі — балярынкі
Вырабляюць «па»- каленцы:
Прысядаюць ў рэверансах,
Асядаюць на акеньцы.
Неба да зямлі прыпала,
У пацалунку з ім злілося.
Трэці-лішні, таму сонцу
Тут і месца не знайшлося.
Дзень зляцеў бы сон бялюткі,
Тонуць ў снезе ліхтары.
Праз сумёт-сляды-карункі-
Кот гуляе па двары.