Вузкая сцяжынка пад вадою,
І балота-краю не відаць.
Тут калісць на астраўку ў лесе
Давялося жыць і ваяваць.
У маленькіх, цёмных памяшканнях,
Зробленых амаль што пад зямлёй,
Тры гады жылі мы тут сям"ёю.
Добра ў спёку, халады зімой.
І адсюль начамі па балоту
На чыгунку выпаўзаў атрад.
Што казаць, давалі фрыцу жару,
Часта не вяртаўся хтосьць назад.
Астравок бамбілі не аднойчы,
Спарбавалі фрыцы тут прайсці,
Толькі сцежку гэту праз балота
Не змаглі за час вайны знайсці.
Тут ляжаць сябры, аднавяскоўцы
І твой брат, а мой малодшы сын.
Кажаш-часта я крычу начамі…
То не я. Крычыць мой успамін!