Ты мне ахінуў крылом
У той роспачнай цяжкай начы,
Калі думаць я не магла,
Не магла ад сябе ўцячы.
Не было а ні слёз, а ні слоў,
Толькі сэрца пякло агнём,
І тады я спагаду знайшла
Пад гаючым тваім крылом.
Лекаваў ты падранак-душу,
Ратаваў ад сябе самой,
Моц мне крылаў сваіх даваў,
Мой анёл, паратунак мой.