Нібы падкову, лёс жыццё зламаў,
Сагнуў, перакруціў і наварочаў,
Калі ж пытала я, дык што не так?
Адводзіў ты ў бок, хаваў ты вочы.
Навошта мне тваё хлуслівае «прабач»,
Бо толькі час загоіць мае раны.
Дык што ж, жыві са здрадніцтвам сваім,
А я перажыву, мацнейшай стану.