Каханне дакранулася да сэрца-
І вось мы зноўку ў яго палоне:
Захопленыя трапяткой пяшчотай,
Зліліся нашы вусны і далоні,
Кудысці адышлі выпрабаванні,
Адчай і боль, і крыўда, і сумненні,
Бо сэрца перапоўнілі жаданні,
Падараваўшы светлыя імгненні.
І душы нашы ў радасным узлёце
Купаліся ў цялеснай асалодзе,
Дык дай жа, Божа, сілы і цярпення
З каханнем па жыцці прайсці ў згодзе