Фотаздымак зацёрты: да мамы
Кацянём прытулілася я,
Побач-бацька, браты і сястрыца-
Гэта наша з маленства сям" я.
Фотаздымак: ні бацькі, ні маці,
Ібраты адышлі ў небыццё,
Дзесць далёка старэе сястрыца,
То сям" ю паламала жыццё.
Фотаздымак: адна каля хаты,
У альбоме сабрана сям" я.
З ім цяпер я жыццё дажываю,
Заглядаю туды я штодня.
Фотаздымкі ў альбоме... Ласкавы
Позірк мамы, цяпло ад вачэй,
Спадарожнік маёй адзіноты…
Пагартаю — і сэрцу лягчэй.