Вершы па беларускі

Начное

Апошні сонечны праменьчык

Нырнуў кудысць за небасхіл.

Сцяною цёмнай, непрыступнай

Ля вогнішча-рады ялін.

Мы коней вывелі ў начное,

Дрымоту гонім ад сябе,

А сон на ўзлеску прытаіўся.

Святло з маіх вачэй крадзе.

У неба пырскаюць іскрынкі,

Бы матылёчкі на далонь

Плыве зямля…, травою роснай

Нясе мяне да зорак конь.