Вершы па беларускі

У палоне тугі

Ты прыходзіш да мяне прывідам

У халодным адзінокім сне,

Каб спытаць, чаму мы разышліся

У той цёплай бэзавай вясне.

Што сказаць? Чаму? Ды вінавата,

Бо зманіў мяне тады другі.

Толькі бачыш-сплю я з адзінотай

У палоне восеньскай тугі.