Вецер, быццам фурыя, наляцеў на лес,
У бронь ствалоў ударыўся, дзікі злосны бес.
З гушчару ен выхапіў хворых і старых,
Гэтых з корнем вырваў, ламаў другіх,
Маладых заставіў на калені стаць,
Косы іх зяленыя ў вузел заплятаць,
З лесу перакінуўся на бліжэйшы сад,
Скінуў зверху яблыкі, галля зламаў шмат.
Потым пакрамсаў ужо дахі на дамах
Ды прайшоў вандалам па ўсіх слупах.
Так раскіпяціўся, увайшоў у смак,
Што хацеў спыніцца, ды не змог ніяк.
Цэлы дзень бясіўся, амаль не сціхаў
Ды дажджом кідаўся, рагатаў, свістаў,
А калі закончыў свой бясоўскі баль,
Паглядзеў навокал і збялеў амаль.
Ну, зашто, навошта? І чаго хацеў,
І чаму збясіўся, чаго наляцеў?
Вельмі проста-вецер выканаў загад
Матухны прыроды, а і сам не рад.
Зараз з пакаяннем абяцае быць
Ласкавым і ціхім, з намі ў згодзе жыць.
І цалуе вусны, гладзіць валасы,
І лагодна песціць жоўтыя лясы.