У блакіт вачэй тваіх нырну,
Іх цеплыні заўўды дзіўлюся
І прыхілюся да грудзей,
У тваім каханні ўтаплюся,
Пачую сэрца твайго стук,
Пах валасоў такіх смаляных,
Пажар ад вуснаў тваіх, рук,
Я так люблю цябе, каханы.
У блакіт вачэй тваіх нырну,
У тваім каханні растваруся,
Ты так патрэбны мне ў жыцці
Я так згубіць цябе баюся.