Ноч сыпле зоркі шчодраю рукою,
Шыбуе поўня ў небе ў два вяслы,
На дубе-кола з абадком крывенькім,
Там мірна спяць маленькія буслы.
Яны пакуль што крохі, немаўляты,
Утульна ім пад матчыным крылом,
Яны ўбачылі тут свет і тут іх хата,
Радзіма малая, бацькоўскі дом.
Вось стануць на крыло-і паляцяць ў вырай,
У той далёкі, невядомы край,
Дзе будуць сумаваць па роднай ніве,
Дарма што на чужбіне-цёплы рай.
А потым зноў пад белымі крыламі
Доўгачаканыя лясы, палі,
Пралесак сарафан, прастор балотаў,
Часцінка беларускае зямлі.
І панясецца клёкат у паднябессі:
-Вярнуліся мы, вёска, сустракай!
Бо толькі ёсць адзін такі на свеце
Блакітны і мурожны любы край.