Старэнькая мая хаціна
Схілілася нібы ад болі.
Наўкол пакой тут, запусценне
І смех не чуецца ніколі.
Пайшлі з жыцця матуля, бацька,
Лёс раскідаў сям" ю па свету,
Ды не сустрэла я мясціну
Найлепшую, чым нашу, гэту.
Тут асабліва пахнуць травы,
І вербалоз у раку глядзіцца,
Тут ручайкі пяюць званкамі,
З іх так і хочацца напіцца.
Тут птушкі адлятаюць ў вырай,
Але ж вяртаюцца вясною.
Мая маленькая радзіма,
Дзе б ні жыла я, ты са мною.