Вершы па беларускі

Вясенні гром

Зацягнуў дымок абшары,

Занавесіла дажджом,

І па мяккіх шэрых хмарах

Пракаціўся першы гром.

Дакаціўся ён да вёскі

Грымнуў, ляснуў перуном

І рассыпаўся на змейкі

Дзесьці блізка, за вуглом.

Разышоўся, рассіпеўся

Дождж на вуліцы маёй.

І запахла наваколле

Навальніцай і вясной.