Яшчэ сняжок пад елкаю бялее,
Праталіны пад сподкамі вады,
А на мясцінах, што святлу адкрыты,
Блакітныя пралескі расцвілі.
І сон-трава пушыстымі лісткамі
Насустрач сонцу вочы падняла,
Звіняць званкі, што першая вясною
Трава чароўнай кветкай зацвіла.
А побач кураслеп раскрыў пялесткі,
Вясенні лес засыпаў белізной
І медуніца гэткай прыгажуняй
У люстэрка лужыны любуецца сабой.
Жаўцеюць коцікі на лозавых галінках,
Іх залацісты блеск здалек відаць,
І хараство наўкол стаіць такое,
Што нават вочы нельга адарваць.
То красавік расквеціўся вясною,
А потым у пену ўбярэцца май
І прынясе нам ландышы, чаромху,
Зялены колер запалоніць край.