Белыя хмаркі
Плывуць над зямлёю,
Белыя зорачкі
З неба ляцяць.
Белыя дрэвы
Ў белым адзенні
Белымі копамі
Ў лесе стаяць.
Беленькі зайка
Пад ёлкай хаваецца,
Белы за мною
Цягнецца след.
Белы сняжок
За каўнер засыпаецца.
Бела наўкол,
Бы збялеў белы свет.
Белыя хмаркі
Плывуць над зямлёю,
Белыя зорачкі
З неба ляцяць.
Белыя дрэвы
Ў белым адзенні
Белымі копамі
Ў лесе стаяць.
Беленькі зайка
Пад ёлкай хаваецца,
Белы за мною
Цягнецца след.
Белы сняжок
За каўнер засыпаецца.
Бела наўкол,
Бы збялеў белы свет.